Ніхто, напэўна, сення з нас не здзівіцца, што валодаць некалькімі мовамі не толькі неабходна, але і модна. Мова - тое, што нас аб'ядноўвае і робіць унікальнымі.
Варта пацвердзіць, што чытаць і размаўляць на роднай мове павiнны кожны жыхар краiны. Таму святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, важнае свята для дзяцей і педагогаў.
Праз гульню-віктарыну "Падарожжа з родным словам" выхаванцы пашырылі веды пра родную мову, даведалiся пра традыцыi беларускага народа, пазнаёмiлiся з нацыянальным аддзеннем беларусаў, успомнилi творы пiсьменнiкаў i паэтаў краiны.
З захапленнем выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні "Шэры кот", "Міхасік", "Капялюш", чыталі вершы беларускіх паэтаў, называлі прыказкі і тлумачылі іх сэнс.
Размаўляйце і вы разам з намі па-беларуску! Размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах. І не саромцеся недасканалай гаворкі. Мова – жывая тканіна, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне.
Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей

