04.11.24
У нас "Восеньскі Кірмаш"

У нашай  установе дашкольнай адукацыі прайшла восеньская забава для дзяцей "Восеньскі Кірмаш".  Канцэпцыя свята была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванню патрыятычных адносін да Радзімы. Меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі. "Восеньскі Кірмаш" скончыўся пачастункамі і выдатным настроем! Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства  штогадовая традыцыя нашага дзіцячага саду.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •